BE RU EN

Не стала «дэпутата незалежнасці» Алеся Шута

  • 6.11.2019, 15:01

На днях яму быў уручаны юбілейны медаль Рады БНР.

У Лагойску на 58-м годзе жыцця памёр дэпутат Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання Алесь Шут, паведамляе «Радыё Свабода».

Алесь Шут быў лекарам, быў абраны ў Вярхоўны Савет 12-га склікання ў Лагойскім раёне. Уваходзіў у склад дэпутацкай Апазіцыі БНФ, удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў супраць так званага рэферэндуму 11-12 красавіка 1995 года. Быў жорстка збіты спецназам спачатку ў зале парламента, а потым міліцыяй па-за Домам ураду.

На днях Алесю Шуту быў уручаны юбілейны медаль Рады БНР за «Заслугі ў набыцці незалежнасці Беларусі».

Як паведамілі родныя, прычына смерці - рак. Пахаванне адбудзецца ў Лагойску ў чацвер.

Апошнія навіны