Як людзі прыбіралі з дарогі «сеньёра памідора»
- 6.11.2019, 13:31
Выпадак на гарадзенскай трасе.
Наш чытач з нікам ozzie нядаўна быў відавочцам кур'ёзнай сітуацыі на трасе Менск - Гародня ў некалькіх кіламетрах ад МКАД. На асфальт з аўтамабіля выпала партыя памідораў. Людзі, якія праязджалі побач, кінуліся на дапамогу - ратавалі ўраджай з-пад колаў транспарту.
- Беларусы заўсёды гатовыя дапамагчы прыбраць ураджай. У канцы роліка, імаверна, кіроўца мікрааўтобуса, які ўстроіў людзям свята. Хоць яму зусім не весела, - адзначыў аўтар відэа. - А казалі, што ніхто па памідоры за кальцавую не паедзе.
Іншая здагадка - памідоры маглі выпасці з кузава самазвала. Здзіўляе тое, як шмат людзей кінулася збіраць памідоры.
- Зграбалі нават нагамі. Мажліва, спяшаліся ачысціць дарогу ў мэтах бяспекі, каб не было слізка? - выказаў здагадку ў размове з карэспандэнтам onliner.by відавочца.