BE RU EN

Мастак Алесь Пушкін ладзіць незвычайнае мерапрыемства

  • 6.11.2019, 10:29

Прэзентацыя новага праекта пачнецца 12 лістапада.

Мастак Алесь Пушкін ладзіць не зусім звычайнае мерапрыемства. На адукацыйнай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» у Менску 12 лістапада пачне працу выстава «Малюнкі з турмы», паведамляе сайт праваабарончага цэнтра «Вясна».

«Малюнкі з турмы» – гэта шэраг твораў, якія мастак маляваў падчас арыштаў у 2012 годзе. Апроч іх, на выставе будзе прэзентаваная кніга-альбом Алеся Пушкіна з серыі «Беларуская турэмная літаратура». Выданне ўяўляе з сябе запісы мастака ў дзённіку, якія ён пісаў у зняволенні.

ФОТА: SPRING96.ORG

«Мастацкая выстава Алеся Пушкіна і турэмны альбом малюнкаў з'яўляюцца надзвычай важным этапам барацьбы за свабоду і правы чалавека мастацкімі сродкамі», – кажа Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна».

Выставу «Малюнкі з турмы» арганізоўвае Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Цэнтр даследаванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі 12 лістапада а 18 гадзіне ў адукацыйнай прасторы «Тэрыторыі правоў», размешчаным па вул. Ложынскай, 16, памяшканне 404. Ст. метро «Уручча».

Апошнія навіны