BE RU EN

Румас паведаміў, як будуць мяняцца кошты на бензін

  • 5.11.2019, 20:26

Кошты працягнуць павышаць.

Падчас «нулявога чытання» бюджэту ў парламенце «дэпутаты» пацікавіліся ва ўрада, як будуць мяняцца кошты на бензін.

На гэтае пытанне адказаў прэм'ер-міністр Сяргей Румас. «Урад найбліжэйшым часам будзе прытрымлівацца той жа палітыкі планамернага павышэння коштаў паліва - у выпадку, калі будзе расці кошт на нафту або будзе змяняцца кошт беларускага рубля да амерыканскай валюты», - прыводзіць tut.by яго словы.

Кіраўнік урада нагадаў, што сёлета кошты паліва 19 разоў падымаліся на 1 капейку і чатыры разы зніжаліся. Такім чынам, паліва падаражэла на 15 капеек.

Апошнія навіны