BE RU EN

Работнікі якіх прадпрыемстваў могуць застацца без працоўных пенсій?

  • 5.11.2019, 18:09

Усяго такіх прадпрыемстваў 1002.

Больш за тысячу арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў патрапілі ў спіс завінавачаных у пералічэнню абавязковых страхавых унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, пішуць «Сильные новости».

У рэгіёнах сітуацыя на 1 кастрычніка ў колькасці арганізацый-завінавачаных склалася такая:

1 месца: Менская вобласць - 383

2 месца: Віцебская вобласць - 244

3 месца: Менск - 194

4 месца: Берасцейская вобласць - 156

5 месца Магілёўская вобласць - 121

6 месца: Гомельская вобласць - 60

7 месца: Гарадзенская вобласць - 36

Усяго такіх 1002, а агульная сума запазычанасці перавышае 22,3 млн руб. На 1 ліпеня завінавачаных было 1227 з сумай запазычанасці 23,6 млн руб. Гэта значыць, нейкая станоўчая дынаміка да іх скарачэння назіраецца. Пры гэтым менш неаплатнікаў (на 4) стала і на Гомельшчыне.

Самымі ж злоснымі неаплатнікамі па-ранейшаму застаюцца прадпрыемствы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці УП «Мярэцкія» (1 млн 393 тыс 452 руб) і ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод» (1 млн 296 тыс 106 руб). На трэцім месцы - берасцейскае ААТ «Будаўнічы трэст №8» (758 тысяч 849 руб).

У параўнанні з гэтымі «мільянерамі» Гомельшчына выглядае вельмі паспяховым рэгіёнам. Агульная запазычанасць у ФСАН склала менш за 180 тысяч.

Амаль палова - 28 арганізацый - размяшчаюцца ў Гомелі. Усяго яны завінаваціліся звыш 67 тысяч руб. Самы злосны неаплатнік у горадзе - ТАА «Гомельскі аўтобусны завод» (30 тысяч 286 руб). За ім ідуць: СТАА «Джэм-Флекс» (16 тыс 118 руб), ПП «Тарнада Старажытны» (15 тысяч 013 руб), ТАА «Высокадакладныя механізмы» (8 тыс 598 руб) і ТДА «Графіт» (6 тысяч 021 руб). У астатніх запазычанасці складаюць ад 111 руб да 3 тысяч руб.

Характэрна, што паводле папярэдніх звестак, самым злосным неаплатнікам з самай вялікай запазычанасцю з'яўлялася ТАА «Футбольны клуб «ЮА-Лад-Жыткавічы», запазычанасць якога ў скарбонку ФСАН складала 59 тысяч 248 руб. У новым спісе спартоўцаў «выдалілі з поля». Футбольны клуб з верасня знаходзіцца ў стане ліквідацыі.

Па раёнах сітуацыя выглядае так (пазначаныя самыя злосныя неаплатнікі):

Жлобінскі (7 арганізацый): ТАА «Санцяплоград» (1549 руб), ІП «Спыну» (1375 руб., ПП «АшКамБуд» (1144 руб). У астатніх запазычанасць ад 114 руб да 808 руб.

Светлагорскі (6): ТАА «Форэкс Фактар» (6 тысяч 053 руб), ІП «Юрчык В.М.» (519 руб)., ТАА «Бар Самавар» (247 руб)

Калінкавіцкі (5): ФХ Змушко У.І. «Ідэал» (14 тысяч 719 руб), ТАА «Кастрычніцкі ДОК» (3 тысячы 780 руб), ТАА «АграОптТрэйдРос» (1 тысяча 844 руб)

Гомельскі (4): ТДА «АнаіцісПрамТорг» (6 тысяч 185 руб), ТДА «Тэхнатрэйд» (1 тысяча 703 руб)

Рэчыцкі (3): ААТ «Рэчыцаабутак» (9 тысяч 487 руб) ІП «Найлсервіс» (3 тысячы 085).

Рагачоўскі (3): ТАА «Нойштат» (14 тысяч 884 руб) У двух ІП запазычанасць крыху большая за 200 руб.

Па аднаму завінавачанаму ў Буда-Кашалёўскім (ІП «Лесторг-плюс», 310 руб), Жыткавіцкім (ТАА «НерудЭкспа», 10 тысяч 695 руб), Лоеўскім (ФХ «Ільіна», 747 руб) і Хойніцкім (ТАА «Цімберфорт», 124 руб) раёнах.

Апошнія навіны