BE RU EN

Андрэй Арамнаў: Хачу, каб у Барысаве вуліца Арамнава перасякала вуліцу Капскага

  • 5.11.2019, 13:26

Алімпійскі чэмпіён назваў сябе патрыётам горада.

Алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў у інтэрв'ю «Народнай волі» прызнаўся, што не супраць, каб у Барысаве назвалі вуліцу ў ягоны гонар, піша tribuna:

- Я вельмі добра стаўлюся да такой ініцыятывы. Даўно хачу, каб у раённым цэнтры адзначылі павагай галоўнага патрыёта горада. Думаю, мой патрыятызм заслугоўвае таго, каб у Барысаве была вуліца Арамнава.

- Мабыць, чыноўнікі думаюць інакш. Яшчэ год назад да барысаўскіх улад звярталіся з просьбай назваць вуліцу ці стадыён у гонар Анатоля Капскага, аднак воз дагэтуль там.

- Я хацеў бы, каб вуліца Арамнава перасякала вуліцу Капскага. Але чыноўнікі ў нас напраўду не скрануцца з месца, пакуль іх нешта не закране. Сядзяць у сваіх крэслах і думаюць, што гэта яны цэнтр сусвету, і зямля круціцца вакол іх. Яны ж законы для сябе пішуць, самі за сябе галасуюць. Хоць што вы зрабілі ў сусветным маштабе?

- Можа проста баяцца ўзяць нас сябе адказнасць за перайменаванне вуліц, зыходзячы з таго, што ініцыятыва нярэдка караецца?

- Я не ведаю, чым яны кіруюцца, але, думаю, калі б чыноўнікі надавалі больш увагі людзям, якія ўслаўляюць Беларусь на міжнародным узроўні, то і талентаў у нашай краіне было б больш. А алімпійскіх чэмпіёнаў у Беларусі не так ужо і шмат, чаму б не ўшанаваць іх? - сказаў Арамнаў.

Апошнія навіны