BE RU EN

У Балгарыі адкрылі бюст Янкі Купалы

  • 4.11.2019, 19:17

Бюст народнага паэта Беларусі адкрылі ў горадзе Пліска.

У балгарскім горадзе Пліска ўрачыста адкрылі бюст народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Цырымонія прайшла ў Двары кірыліцы, паведамляе БелТА.

Супрацоўнікі беларускай амбасады ў Балгарыі распавялі, што пастамент бюста быў «пасыпаны зямлёй з радзімы Янкі Купалы». Беларуская дэлегацыя ўсклала да помніка белыя ружы - любімыя кветкі паэта. Таксама прагучалі вершы класіка на беларускай і балгарскай мовах.

Аўтар бюста - беларускі скульптар Уладзімір Слабодчыкаў. Ён прысутнічаў на цырымоніі.

Апошнія навіны