BE RU EN

Звольнены галоўны трэнер салігорскага «Шахцёра» Сяргей Ташуеў

  • 4.11.2019, 12:37

Супрацоўніцтва скасавалі «паводле пагаднення старон».

Звольнены галоўны трэнер футбольнага клуба "Шахцёр" (Салігорск) 60-гадовы Сяргей Ташуеў, інфармуе fcshakhter.by. Такую пастанову прынялі 4 лістапада на сустрэчы клуба і трэнерскага штаба. Супрацоўніцтва скасавалі "паводле пагаднення старон". Трэнеру і ягонай суполцы падзякавалі за праведзеную працу і зычылі "поспеху ў далейшай кар'еры". Ташуеў - расейскі спецыяліст. Ён быў прызначаны галоўным трэнерам "Шахцёра" ў красавіку 2018-га, паведамляе "Еўрарадыё".

Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера салігорцаў прызначаны Сяргей Нікіфарэнка.

Адстаўка Ташуева адбылася за тры туры да заканчэння чэмпіянату краіны. Напярэдадні "Шахцёр" згуляў у гасцях унічыю 1:1 з берасцейскім "Дынамам". Клуб мае 59 балаў, ён займае трэцяе месца і ўжо забяспечыў сабе бронзавыя медалі першынства Беларусі. Аднак гарнякі могуць пазмагацца і за сярэбраныя медалі з БАТЭ, яі мае 61 бал. Берасцейскае "Дынама" наперадзе з 68 пунктамі.

У кастрычніку Сяргей Ташуеў у адным з інтэрв'ю выказаўся наконт селекцыйнай дзейнасці ў клубе. Паводле ягоных слоў, аб з'яўленні новага футбаліста ён даведваўся "праз сайты, SMS, у выпадковых размовах".

Апошнія навіны