BE RU EN

Юрась Беленькі: Я вельмі задаволены нашымі светлымі, выдатнымі людзьмі

  • 4.11.2019, 9:16

Намеснік кіраўніка КХП-БНФ быў уражаны колькасцю моладзі на ўчорашнім шэсці на Дзяды.

Учора ў Менску прайшло шэсце на Дзяды.

Намеснік старшыні Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Юрась Беленькі падзяліўся ўражаннямі ад акцыі:

«Я вельмі задаволены нашымі светлымі, выдатнымі людзьмі, якія прыходзяць з разуменнем і ідуць годна, не парушаючы маршруту. Малайцы. Хачу перадаць падзяку кожнаму ўдзельніку!» – заявіў Юры Беленькі.

Ён дадаў, што ўражаны прысутнасцю моладзі на акцыі і дзякуючы гэтаму глядзіць у будучыню з аптымізмам.

Апошнія навіны