BE RU EN

У Беларусі зноў падаражэе бензін

  • 30.11.2019, 19:09

«Белнафтахім» прыдумаў новую прычыну для абгрунтавання павышэння коштаў.

З 1 снежня раздробныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку, паведамляе «Белнафтахім».

Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,60 руб., АІ-95-К5-Еўра - 1,70 руб., АІ-98-К5-Еўра - 1,92 руб., ДТ - 1,70 руб.

Абгрунтаванне павышэння кошту - «зніжэнне курсу беларускага рубля ў адносінах да асноўных валют, рост у лістападзе коштаў нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ».

Апошнія навіны