BE RU EN

Яшчэ адзін горад на Сіцыліі пачаў прадаваць дамы за адзін еўра

  • 30.11.2019, 11:56

Сёння ў ім жывуць блізу чатырох тысячаў чалавек.

У невялікім гарадку Бівона на Сіцыліі можна набыць дом за адзін еўра. З дапамогай гэтай акцыі мясцовыя ўлады хочуць прывабіць новых гараджанаў, піша The Sun (пераклад – korrespondent.net).

На сёння ў Бівоне жывуць блізу чатырох тысячаў чалавек – у два разы менш, чым 40 гадоў таму.

Некаторыя з выстаўленых на продаж будынкаў знаходзяцца ў добрым стане, але ёсць і такія, якія маюць патрэбу ў рэканструкцыі.

Адзначаецца, што набыты за адзін еўра дом можна ператварыць у рэстаран, краму ці гатэль. Пры гэтым пакупнік павінен укласці ў рамонт блізу 2500 еўраў.

Раней паведамлялася, што ўлады горада Мусамелі на поўдні Сіцыліі выставілі на продаж старыя дамы за адзін еўра.

Апошнія навіны