BE RU EN

У Францыі бушуе шторм «Амелі»

  • 3.11.2019, 17:07

140 тысячаў гаспадарак без электрычнасці, цягнікі адмененыя.

Захад Францыі ў ноч з суботы на нядзелю накрыла штормам "Амелі", праз моцны вецер дзясяткі тысячаў хатніх гаспадарак абясточаныя.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на BFMTV.

Аранжавы код метэанебяспекі абвешчаны ў 14 дэпартаментах на захадзе Францыі ўздоўж узбярэжжа Атлантычнага акіяна і побач. На паўднёвым усходзе краіны ў двух дэпартаментах чакаюцца моцныя дажджы.

Першыя матэрыяльныя наступствы шквалаў ужо адчувальныя. Так, на паўднёвым захадзе краіны 140 000 хатніх гаспадарак былі пазбаўленыя электрычнасці.

З найбольшай сілай у нядзелю вецер дзьме ў заліве Аркашон, парывы дасягаюць 163 км/г. Падзенне галінак, кустоў або дрэваў зрабіла некаторыя дарогі непраходнымі. Мясцовыя органы ўлады рэкамендуюць грамадзянам не браць машыну і скараціць свой праезд наколькі магчыма.

Некалькі транспартных артэрый, у асноўным другарадных, былі затопленыя або перакрытыя паваленымі дрэвамі. У Новай Аквітаніі некалькі цягнікоў былі адмененыя або адкладзеныя.

Апошнія навіны