BE RU EN

На беларуска-польскай мяжы знайшлі баявую гранату

  • 3.11.2019, 16:39

Памежны пераход «Брузгі» – «Кузніца» часова не працаваў.

Памежны пераход "Брузгі" – "Кузніца" на беларуска-польскай мяжы часова не працаваў праз прадмет, падобны на баявую гранату, паведамляе Еўрарадыё.

Паводле інфармацыі ад польскай мытнай службы, яго знайшлі пры правядзенні рамонтных працаў на тэрыторыі пункта пропуску "Кузніца". У сувязі з гэтым польскі бок блізу дзвюх гадзінаў не прымаў аўтамабілі, якія рухаліся на ўезд у Польшчу.

Як апавяла афіцыйная прадстаўніца Гарадзенскай рэгіянальнай мытні Юлія Раманюк, знойдзены прадмет сапраўды апынуўся баявой гранатай. Блізу 16-й рух праз памежны пераход адноўлены, аднак у "Кузніцы" прадаўжаюць працаваць сапёры.

На стан 16-й з беларускага боку чарга на памежным пераходзе звычайная – 25 легкавых і 60 грузавых аўтамабіляў. Аднак з польскага боку ўвесь тэрмінал на ўезд запоўнены. Дзяржорганы просяць браць да ўвагі гэтую інфармацыю ў выпадку, калі вы збіраецеся перасячы беларуска-польскую мяжу праз памежны пераход "Брузгі" – "Кузніца".

Апошнія навіны