BE RU EN

Беларусы заваявалі срэбра на чэмпіянаце Еўропы ў спартовай акрабатыцы ў Ізраілі

  • 3.11.2019, 16:02

Канстанцін Яўстаф'еў і Ганна Касьян атрымалі медалі ў шматбор'і.

Беларусы Канстанцін Яўстаф'еў і Ганна Касьян атрымалі срэбра на чэмпіянаце Еўропы ў спартовай акрабатыцы, які праходзіць у ізраільскім Халоне, піша «Прэсбол».

Беларускі змешаны дуэт атрымаў срэбныя медалі ў шматбор'і. Тут браліся да ўвагі вынікі балансавага і дынамічнага практыкаванняў, а таксама камбінаванага віду. Вынік беларусаў – 83,630 бала. Перамаглі расейцы Кірыл Старцаў і Вікторыя Аксёнава (86,170).

Раней Канстанцін Яўстаф'еў і Ганна Касьян атрымалі срэбра ў балансавым практыкаванні змяшаных параў. Сярод мужчынскіх дуэтаў у дынамічным практыкаванні замкнулі тройку наймацнейшых Максім Маркевіч і Алег Міхалевіч (28,270). У дынамічным практыкаванні жаночых групаў бронзавы медаль заваявалі Ганна Кацуба, Крысціна Лішова і Дар'я Іванюценка.

У юніёрскіх стартах срэбра і бронзу атрымалі беларускі Паліна Куноўская і Алёна Траулька.

Апошнія навіны