BE RU EN

Дональд Трамп наведаў бой MMA з удзелам беларуса Андрэя Арлоўскага

  • 3.11.2019, 13:30

У паядынку перамог сурынамец Жаірзіньё Розэнструйк.

Беларускі баец Андрэй Арлоўскі саступіў сурынамцу Жаірзіньё Розенструйку на турніры UFC 244 у Нью-Ёрку, піша tut.by.

На 26-й секундзе бою Арлоўскі пайшоў у атаку, але быў адпраўлены ў накаўт сустрэчным ударам Розенструйка ў сківіцу.

Гэта параза стала для беларуса 19-й у UFC пры 26 перамогах. Розенструйк перамог ва ўсіх сваіх дзевяці баях.

У галоўным баі турніру Нейт Дыяс тэхнічным накаўтам саступае Хорхе Масвідалю.

Адзначым, што UFC 244 наведаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Апошнія навіны