«Сапраўдны каток»: у Менску на дарогах галалёдзіца
- 28.11.2019, 19:43
Гараджан просяць устрымацца ад паездак на аўто.
У некаторых раёнах Менска слізка. Дарожныя службы ўжо праводзяць процігалалёдную апрацоўку праезнай часткі і пешаходных дарожак, паведамляе tut.by.
Як паведамляе pogoda.by, у Менску сёння слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.
Гэта ўжо заўважылі і карыстальнікі.
Агенцтва «Минск-Новости» паведамляе, што дарожныя службы ўжо адрэагавалі на паніжэнне тэмпературы і апрацоўваюць праезную частку і пешаходныя дарожкі супраць галалёду. У першую чаргу - магістральныя вуліцы.
Гараджан просяць устрымацца ад паездак на аўто, у іншым выпадку - будзьце асцярожныя за стырном!
На заўтра, 29 лістапада, Белгідрамет прагназуе такое надвор'е ў Менску: туман, уначы і раніцай - ападкі, удзень - кароткачасовы дождж. Па рэспубліцы чакаецца туман, уначы і раніцай ва ўсходняй палове краіны на асобных участках дарог галалёдзіца.