BE RU EN

Як Беларусь пагружаецца ў пераддэфолтны стан

  • 28.11.2019, 15:41

Наша дзяржава ў пазыках як у шаўках.

Экспэртка Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Вікторыя Васілевіч падзялілася на «Примусе» сваім бачаннем сітуацыі ў беларускай эканомікі, піша «Салiдарнасць».

- Мяне не радуе тое, што мы не праходзім паступова выпрабаванні, не мяняем сваю эканоміку і не пачынаем рухацца да развіцця бізнэсу, сельскай гаспадаркі, прамысловасці... Навука замерла і памірае, адукацыя напраўду такой не з'яўляецца. Замежныя ВНУ не могуць сюды прыйсці, бо Мінадукацыі сыдзе ў мінулае, калі гэта здарыцца.

...Наша дзяржава ў пазыках як у шаўках. Што б ні казалі да выбараў 2020 года, усё гэта толькі словы. Краіне няма чым аддаваць крэдыты, яна апускаецца ў пераддэфолтны стан. І ўсе прыгожыя фразы, якія будуць прамаўляцца да жніўня 2020 года, - за імі не стаіць зусім нічога.

Апошнія навіны