BE RU EN

Tesla заменіць дворнікі лазернай прыладай

  • 27.11.2019, 20:21

Лазеры будуць уключацца самастойна з дапамогай сэнсараў.

Інавацыйная кампанія Tesla Motors плануе замяніць аўтамабільныя дворнікі лазерамі. Пра гэта паведамляе korrespondent.net.

Паводле звестак выдання, кампанія запатэнтавала лазерную прыладу, якае заменіць аўтамабільныя дворнікі.

Паведамляецца, што яны будуць уключацца аўтаматычна. Гэта стане магчымым дзякуючы сэнсарам, якія будуць распазнаваць чысціню шкла.

Лазерная прылада будзе чысціць не толькі лабавое шкло, але і бакавое шкло і люстэркі задняга бачання. Ніякія вадкасці для функцыянавання лазерных «дворнікаў» не спатрэбяцца.

Пры гэтым невядома, як лазеры будуць дзейнічаць падчас моцнай залевы і наколькі яны бяспечныя для зроку кіроўцы і пасажыраў.

Апошнія навіны