BE RU EN

Мужчыну ў Гародні не прынялі ў лякарні і ён памёр каля прыёмнага пакою

  • 27.11.2019, 15:32

Міліцыя высвятляе, што здарылася.

Напярэдадні вечарам мужчына звярнуўся ў прыёмны пакой абласнога цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія», аднак там яму параілі прыйсці раніцай для разгляду пытання аб далейшым лячэнні. Сёння раніцай, 27 лістапада, цела мужчыны знайшоў адзін з кіроўцаў, які прыехаў у медустанову на прадрэйсавы медагляд. Цяпер міліцыя высвятляе, што здарылася, паведамляе «Гродненская правда».

Як распавёў галоўны лекар Гарадзенскага абласнога цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія» Максім Варанко, учора ўвечары мужчына звярнуўся ў прыёмны пакой лякарні.

- Стан пацыента пагрозы жыццю не ўяўляў. Яму было прапанавана прайсці паўторны агляд раніцай наступнага дня для разгляду пытання аб далейшым лячэнні.

Напярэдадні ніякіх пашкоджанняў у мужчыны на целе не было.

Абставіны здарэння высвятляе міліцыя.

Апошнія навіны