BE RU EN

Расейскі спадарожнік сістэмы папярэджання пра ракетныя ўдары згарэў у атмасферы

  • 23.11.2019, 21:45

Ён сышоў з арбіты.

Расейскі спадарожнік «Космас-2422», які ўваходзіў у сістэму папярэджання аб ракетным нападзе, у ноч на 23 лістапада сышоў з арбіты і згарэў у шчыльных слаях атмасферы. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Міністэрства абароны РФ.

Спадарожнік «Космас-2422» мог адсочваць старты міжкантынентальных балістычных ракет. Яго запусцілі ў 2006 годзе з касмадрома Плясецк. У Міністэрстве абароны адзначылі, што касмічны апарат выпрацаваў свой рэсурс.

Цяпер Расея фармуе новы касмічны эшалон спадарожнікаў сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе. У 2015 годзе быў запушчаны першы спадарожнік «Тундра», прызначаны для гэтых мэт.

Апошнія навіны