BE RU EN

Вячаслаў Грэцкі пра матчы ўсіх зорак КХЛ: Можа, выканаю буліт з дранікамі

  • 23.11.2019, 20:51

Хакеіст менскага «Дынама» хоча прарэкламаваць беларускую кухню.

Форвард менскага «Дынама» Вячаслаў Грэцкі пракаментаваў галасаванне заўзятараў за яго кандыдатуру пры выбары гульцоў на Матч зорак КХЛ, піша championat.com.

«Народ галасуе, не я прасіў, але людзі хочуць мяне бачыць. Так, дзед Уэйна Грэцкі з Горадні, як і я. Можа, паміж намі і ёсць нейкія сувязі. Я яшчэ пакуль не галасаваў. Я засвяціўся на TSN? Учора мне скінулі гэта, я пасмяяўся. Невялікі шок быў. Падтрымка заўзятараў ёсць, і гэта вельмі добра, мне гэта падабаецца.

Ці ёсць трук пацешны? Мы прыдумаем што-небудзь з Аляксеем Кавалёвым (прэс-аташэ менскага «Дынама». - Заўвага.). Напрыклад, буліт з дранікамі, пакажам усім беларускую кухню», - цытуе Грэцкі.

Апошнія навіны