BE RU EN

З'явіўся рэйтынг самых танных калядных кірмашоў Еўропы

  • 23.11.2019, 18:25

Экспэрты брытанскай паштовай службы The Post Office ацанілі 13 еўрапейскіх гарадоў.

Каб разлічыць кошт паездкі па падарункі да Калядаў і Новага года, экспэрты склалі сярэдні кошт пражывання ў гатэлі на дзве ночы, сняданкаў, вячэр, трансферу з аэрапорта, а таксама цану на ежу і глінтвейн, піша «Вокруг света».

Самай таннай для падарожнікаў была паездка на калядны кірмаш у Рызе. Двухдзённыя канікулы ў сталіцы Латвіі абыдуцца на дваіх у 580 еўраў. Між іншым, трансфер у гатэль і назад тут каштуе ўсяго 5 еўраў. За два абеды з трох страў пары турыстаў давядзецца заплаціць блізу 163 еўраў, а за два келіхі глінтвейну - 6 еўраў. У выніковы кошт брытанцы таксама заклалі кошт авіяпералёту. У сярэднім, размяшчэнне ў рыжскім гатэлі на дзве ночы і квіткі на самалёт абыходзяцца ў 380 еўраў на дваіх. Сам калядны рынак у Рызе размесціцца на Домскай плошчы ў старым горадзе. Ён адкрыецца 30 лістапада і будзе працаваць да 6 студзеня.

У лік бюджэтных напрамкаў, якія падораць сапраўдны навагодні настрой, патрапілі таксама Заграб у Харватыі (612 еўры на дваіх), Талін (621 еўра), французскі Ліль (673 еўры) і Прага (717 еўраў). Мацней за ўсё па кішэні турыстаў удараць паездкі напярэдадні Каляд у Вену і Мюнхен. Гэтыя два гарады, дарэчы, з'яўляюцца самымі папулярнымі ў еўрапейцаў. Навагоднія канікулы ў аўстрыйскай сталіцы будуць каштаваць блізу 909 еўраў, а ў сталіцы Баварыі - 848 еўраў. У ТОП таксама патрапілі Кракаў (721 еўра), Будапешт (730 еўраў), Стакгольм (732 еўры), Бэрлін (758 еўраў), Капенгаген (767 еўраў) і Страсбург (800 еўраў).

Апошнія навіны