Як зменяцца нормы адзнак у школе
- 22.11.2019, 20:44
У беларускіх школах тэстуюць новую сістэму ацэнкі ведаў вучняў.
CМІ ўжо паведамлялі аб тым, што ў беларускіх школах тэстуюць новую сістэму ацэнкі ведаў вучняў. Яе ўжо карэктавалі больш за 10 гадоў таму - у траўні 2009 года. Але так як з 2015 года ў школах прымяняюцца новыя навучальныя праграмы, у якіх ухіл не толькі на веды, але і на ўменне іх ужываць, то і ацэнкі запатрабавалі карэкціроўкі, піша «Витебский курьер».
Цяпер ужо актыўна праводзіцца эксперымент апрабавання нормаў школьных адзнак, - працытавала агенцтва «Минск— Новости» Валянціну Гінчук, дырэктара Нацыянальнага інстытута адукацыі.
Што цяпер у школах?
На гэты момант дзейнічае 5-узроўневая адзнака засваення матэрыялу. Найвышэйшыя, чацвёрты і пяты ўзроўні (7 - 8 і 9 - 10 балаў у дзённіку), даюць за прымяненне ведаў у знаёмай і незнаёмай сітуацыях (задачах) адпаведна.
Што зменіцца?
Экспэрты ад Міністэрства адукацыі хочуць, каб ацэньвалася не толькі засваенне матэрыялу (прадметныя вынікі), але і ўменне вучня вучыцца, яго здольнасці працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі (метапрадметныя вынікі).
Такім чынам, новыя нормы адзнак скарэктаваныя так, каб адпавядаць і новаму стандарту агульнай сярэдняй адукацыі, прынятым у снежні мінулага года. Пры паспяховым правядзенні экспэрыменту абновяцца і метады праверкі ведаў, - дадала дырэктарка НІА.