BE RU EN

Расейскі карабель парушыў межы Швецыі

  • 22.11.2019, 20:32

Швецыя плануе павысіць выдаткі на абарону.

Узброеныя сілы Швецыі паведамілі, што расейскі карабель без дазволу ўвайшоў у шведскія тэрытарыяльныя воды.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на газету Aftonbladet.

Паведамляецца, што расейскі дзяржаўны карабель увайшоў у шведскія тэрытарыяльныя воды на захад ад Гетэборга.

Парушэнне адбылося ў нядзелю і пра яго апавясцілі ўрад.

«Паколькі ў судна не было дзейнага дазволу, Узброеныя сілы расцэньваюць гэта як парушэнне правілаў знаходжання на тэрыторыі краіны», - заявіў прадстаўнік Узброеных сіл Швецыі Філіп Сайман.

Як паведамлялася, урад Швецыі плануе ўвесці новы падатак для фінансавай галіны, каб фінансаваць больш высокія выдаткі на абарону на фоне намаганняў па супрацьдзеянні вайсковаму нарошчванню Расеі ў Балтыйскім моры.

Апошнія навіны