BE RU EN

У Вільні віцэ-прэм'еру Беларусі крычалі «ганьба»

  • 22.11.2019, 20:26

Патрыёты жорстка адрэагавалі на прамову Петрышэнкі.

У Вільні на Кафедральным пляцы віцэ-прэм'ера Беларусі Ігара Петрышэнку сустрэлі воклічамі «ганьба», піша «Салідарнасць».

Петрышэнка, выступаючы пасля імшы ў віленскім Кафедральным саборы з нагоды перапахавання паўстанцаў 1863-64 гадоў, заявіў, што «для кожнай краіны ёсць свой вобраз Кастуся Каліноўскага, але ён не павінен стаць той гістарычнай фігурай, якая выкарыстоўваецца ў палітычных мэтах».

Прамову Петрышэнкі звонку сабора, на Кафедральным пляцы, сустрэлі - крыкамі «ганьба».

Апошнія навіны