BE RU EN

Вольскі апублікаваў кліп на песню, прысвечаную паўстанцам Каліноўскага

  • 22.11.2019, 17:10

Песня напісаная на вершы Уладзіміра Караткевіча.

Лявон Вольскі сёння апублікаваў новы кліп на песню «Калі ідуць на абардаж», паведамляе euroradio.fm.

Гэтая песня напісаная на верш Уладзіміра Караткевіча «Павешаным 1863 года» і прысвечаная паўстанцам Кастуся Каліноўскага.

Сімвалічна, што новы кліп з'явіўся акурат у дзень, калі ў Вільні адбываецца перапахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў.

Апошнія навіны