BE RU EN

У Instagram і Telegram адбыўся глабальны збой

  • 22.11.2019, 16:51

Праблемы ёсць і ў Беларусі.

Паводле інфармацыі сэрвісу downdetector, у сацсетцы Instagram і мэсэнджара Telegram адбыўся глабальны збой, паведамляе tut.by.

Праблемы ў Telegram назіраюцца ў карыстальнікаў у Беларусі, Нямеччыны і Украіны. Мэсэнджар таксама дае сбой у Маскве і Санкт-Пецярбургу (Расея). Асноўныя праблемы такія: паведамленні адпраўляюцца вельмі доўга, калі пасланне ўтрымлівае фота ці відэа, прайграць іх не атрымліваецца.

У Instagram збоі таксама пераважна ў Еўропе - Нідэрландах, Нямеччыне, Даніі, часткова ў Італіі і Францыі. Аб масавых праблемах у Беларусі пакуль не паведамляецца, хоць у некаторых карыстальнікаў перасталі загружацца фатаграфіі ў стужцы, запускаюцца не ўсе Stories.

Афіцыйных заяў прадстаўнікоў сэрвісаў пра збоі пакуль няма, пра тэрміны выпраўлення няспраўнасцяў не паведамляецца.

Апошнія навіны