BE RU EN

Мікалай Статкевіч: Каліноўскі даў новы імпульс нашай «беларускай справе»

  • 22.11.2019, 16:00

Кастусь Каліноўскі зноў паўстае і паказвае нам шлях: як дзейнічаць і як змагацца.

Сёння ў Вільні праходзіць урачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў - удзельнікаў нацыянальнага-вызвольнага паўстання 1863 года. Лідар БНК Мікалай Статкевіч пракаментаваў ролю Каліноўскага ў беларускай гісторыі:

- Каліноўскі - бясспрэчны галоўны герой для Беларусі. Ён аддаў жыццё ў 26 гадоў за нашу Радзіму. Якія яшчэ патрэбныя довады? Якія яшчэ патрэбныя прыклады? Перад шыбеніцай, на краі вечнасці, не хлусяць. Ён даў новы імпульс нашай «беларускай справе». І цяпер гэта нейкі знак звыш: перад пагрозай страты незалежнасці Каліноўскі зноў паўстае і паказвае нам шлях: як дзейнічаць і як змагацца.

Што ж тычыцца афіцыйных беларускіх асоб на цырымоніі - ну, проста даслалі халуя, - сказаў Статкевіч.

Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю ўрачыстага перапахавання Каліноўскага і паўстанцаў.

Апошнія навіны