Лёс выхаду Беларусі на Еўра-2020 можа вызначыцца ў Менску
- 22.11.2019, 15:50
Гэта стала вядома пасля лёсавання, якое прайшло ў Ньёне.
Нацыянальная каманда Беларусі ў выпадку перамогі ў Грузіі згуляе вызначальны матч за выхад на ЧЕ-2020 дома. Гэта стала вядома пасля лёсавання, якое прайшло ў Ньёне, паведамляе pressball.by.
У паўфіналах шляху "D" Лігі нацый 26 сакавіка згуляюць: Грузія - Беларусь і Паўночная Македонія - Косава. Гаспадаром жа вызначальнага паядынку за выхад у фінальную частку ЧЕ-2020, які адбудзецца 31 сакавіка, стане пераможца "беларускай" пары.
Акрамя таго, вызначыліся патэнцыйныя гаспадары астатніх "пулаў". Гэтыя пары паказаныя чорным колерам.
"C": Нарвегія - Сербія/Шатландыя - Ізраіль.
"B": Боснія і Герцагавіна - Паўночная Ірландыя/Славаччына - Ірландыя.
"A": Ісландыя - Румынія/Баўгарыя - Вугоршчына.
Паўфіналы ў гэтых "пулах" таксама адбудуцца 26 сакавіка, а вызначальныя гульні пройдуць 31 сакавіка.