BE RU EN

Сіноптыкі распавялі, калі ў Беларусі зноў пацяплее

  • 22.11.2019, 15:16

У Беларусі пахаладала, але ненадоўга.

У Беларусь прыйшло пахаладанне. У ноч з 21 на 22 лістапада ў Менску стрэлкі тэрмометраў апусціліся да -6 градусаў, піша kp.by.

Прыкладна такая ж тэмпература будзе ў ноч з 22 на 23 лістапада. Аднак, паводле версіі супрацоўнікаў Белгідраметцэнтра, зіма ўсё яшчэ не спяшаецца да нас.

Пасля выходных зноў трохі пацяплее: 27 лістапада будзе блізу 0. А 29 лістапада дзённая тэмпература дасягне плюс 6 градусаў. Першыя маразы, паводле інфармацыі сіноптыкаў, наступяць толькі 14 - 16 снежня. Уначы тэмпература ў Менску апусціцца да -10...-11, удзень -5...-8 градусаў. Моцнага снегу дагэтуль не будзе - першы снегапад у Менску чакаецца толькі 15 снежня. А рэпетыцыя снегу запланаваная на 13 снежня.

Апошнія навіны