BE RU EN

Біткоін значна патаннеў

  • 22.11.2019, 14:46

Курс папулярнай крыптавалюты набліжаецца да чарговай псіхалагічнай адзнакі.

Курсы крыптавалют прадаўжаюць імкліва мяняцца, падстаўляючы экспэртаў, чые прагнозы раз-пораз не спраўджваюцца. Ці спраўджваюцца з імавернасцю 50%. Цягам лістапада курс біткойна імкнуўся да зніжэння, толькі зрэдку выпраўляўся. Паводле інфармацыі Coindesk, курс папулярнай крыптавалюты складае $7,05 тысячы, набліжаючыся да чарговай псіхалагічнай адзнакі, паведамляе onliner.by.

Услед за біткойнам уніз ідуць і іншыя крыптавалюты. Гучаць розныя тлумачэнні рэзкага вагання курсу - нібыта хтосьці можа рыхтаваць глебу для заробку і вось-вось курс пойдзе ўверх.

Аднак, крыптавалюты страцілі за кароткі час дзясяткі мільярдаў капіталізацыі, менш за ўсё ў адсоткавых суадносінах страціла Tether (з найбольш папулярных).

Апошнія навіны