BE RU EN

Лукашэнка: Не дай Бог у вас будзе гэты «прэзідэнт»

  • 22.11.2019, 13:48

Дыктатар дапусціў, што не будзе «прэзідэнтам» у 2020 годзе.

22 лістапада на нарадзе ў Віцебску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі абмяркоўваецца прапанова аб стварэнні звышбуйнога холдынгу для выпраўлення сітуацыі ў сельскай гаспадарцы. Дыскусія была такая гарачая, што ў нейкі момант дыктатар нават устаў, інфармуе euroradio.fm.

«Трэба ўзважваць гэтыя прычыны, розныя, - цытуе словы Лукашэнкі БелТА. - Калі вы гэта робіце дзеля глытка свежага паветра, калі вы для гэтага робіце, то праз год гэтага паветра не будзе. І не дай Бог у вас будзе гэты «прэзідэнт», і ў вас ужо паветра не будзе, я вас усіх у турму адпраўлю!»

Аляксандр Лукашэнка заклікаў прысутных казаць праўду аб праблемах. Сам жа ён заявіў, што бачыць, у чым праблема мясцовых кіраўнікоў: «Вы безгаспадарча, бязладна працуеце. Агідна».

Апошнія навіны