BE RU EN

Івонка Сурвіла: Каліноўскі - гэта самы вялікі герой у гісторыі Беларусі

  • 22.11.2019, 13:28

Старшыня Рады БНР бярэ ўдзел ва ўрачыстым перапахаванні Каліноўскага і паўстанцаў.

Сёння ў Вільні праходзіць ўрачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў - удзельнікаў нацыянальнага вызваленчага паўстання 1863 года. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла бярэ ўдзел у мерапрыемствах у Вільні:

- Я прыехала б сюды нават без афіцыйнага запрашэння, я прыбыла аддаць гонар нашым героям. Каліноўскі - гэта найважнейшы герой у гісторыі Беларусі. Гэта прыклад для ўсіх. Калі я прачытала ягоную публіцыстыку, я была такая ўсхваляваная: не было яшчэ такіх людзей, якія б так любілі Беларусь. Ён заўсёды быў маім асабістым героем.

Беларусы Вільні дамагліся таго, каб мяне і прадстаўнікоў Рады БНР афіцыйна запрасілі сюды на цырымонію. Сёння мы таксама ўручым тут медалі БНР. Хачу таксама сказаць: калісьці мы дакладна адродзім ордэн Кастуся Каліноўскага і будзем яго ўручаць выбітным людзям, - сказала Івонка Сурвіла.

Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю ўрачыстага перапахавання Каліноўскага і паўстанцаў.

Апошнія навіны