BE RU EN

Польшча плануе вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду старшыні АБСЕ

  • 21.11.2019, 20:50

Выбары на пасаду старшыні АБСЕ пройдуць у 2022 годзе.

Рада Міністраў прыняла пастанову, што да вылучэння кандыдатуры Польшчы на пасаду старшыні АБСЕ ў 2022 годзе. Пастанову прадставіў міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч, паведамляе «Радыё Польшча».

На правядзенне мерапрыемстваў, звязаных з патэнцыйным кіраўніцтвам Польшчы ў АБСЕ, павінна быць зарэзервавана 80 млн злотых, блізу 18 млн еўраў.

Старшынства ў АБСЕ ажыццяўляецца на працягу года, а ў прыняцці пастановы аб выбары кандыдатуры задзейнічаны ўсе краіны-сябры арганізацыі.

Апошнія навіны