BE RU EN

Беларусы прадаўжаюць патрабаваць зрабіць 31 снежня выхадным днём

  • 21.11.2019, 17:38

Ініцыятыву ўжо падтрымалі 15 тысяч чалавек.

Петыцыю, якая заклікае зрабіць 31 снежня ў Беларусі выхадным днём, ужо падпісалі больш за 15 тысяч беларусаў. Збор подпісаў на сайце petitions.by пачаўся ў канцы кастрычніка. Сёлета чацвер, 31 снежня, з'яўляецца звычайным працоўным днём, а 1-2 студзеня - выходныя. У папярэдні раз 31 снежня было працоўным днём у Беларусі ў 2015 годзе, паведамляе «Еўрарадыё».

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас паабяцаў вывучыць петыцыю, а кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Качанава сказала, што «як вызначаць людзі, так і будзе, як вызначыць урад».

Збор подпісаў пад петыцыяй скончыцца праз 5 дзён. Яе адрасатамі з'яўляюцца Мінпрацы і Савет міністраў. Пры гэтым графік святочных дзён у нашай краіне вызначаецца ўказам дыктатара.

Апошнія навіны