На фота 120-гадовай даўніны «выявілі» Грэту Тунберг
- 21.11.2019, 15:17
У сацсетках выказалі здагадку, што экаактывістка - падарожніца ў часе.
Самыя дзікія тэорыі змовы вакол асобы Грэты Тунберг на гэтым тыдні знайшлі сваё нечаканае пацверджанне. Даследнікі выявілі ў архіве фота 120-гадовай даўніны з юнай актывісткай, піша «Новое время».
На фота, знойдзеным у архівах Вашынгтонскага ўніверсітэта, зробленым у Юконе (Канада) у 1898 годзе, адразу кідаецца ў вочы дзіўнае падабенства дзяўчынкі з 16-гадовай экалагічнай актывісткай Грэтай Тунберг, паведамляе The Sun. На фота выявы дзяцей, занятых здабычай вады.
У Twitter выказалі здагадку, што Грэта Тунберг з'яўляецца сапраўднай вандроўніцы ў часе?
«Ды як ты смееш? Грэта - падарожніца ў часе?»
«Колькі яшчэ падарожжаў у часе павінна здзейсніць Грэта Тунберг, каб папярэдзіць чалавецтва, перш чым мы прыслухаемся да яе слоў і паступім дакладна - у імя чалавецтва і планеты?»
«Яна носіць такую ж прычоску, і нават коскі ў яе ляжаць на той жа бок. Падарожніца ў часе ці проста Грэта ў мінулым жыцці. Мой мозг выбухнуў!»
«Это просто пугает…»