BE RU EN

Дзярждума РФ дазволіла прызнаваць грамадзян «замежнымі агентамі»

  • 21.11.2019, 14:42

Раней гэта вызначэнне распаўсюджвалася толькі на юрыдычныя асобы.

Дэпутаты Дзярждумы РФ прынялі законапраект, які дазволіць прызнаваць замежнымі агентамі фізічных асоб, гаворыцца ў картцы ініцыятывы. У адпаведны рэестр унясуць як грамадзян, так і іншаземцаў, якія супрацоўнічаюць з СМІ- «замежнымі агентамі» і самі атрымліваюць грошы з замежных крыніц, паведамляе «Новая газета».

Згодна з канчатковай рэдакцыяй дакумента, пад супрацоўніцтвам у законе будзе разумецца распаўсюджванне матэрыялаў СМІ-«замежных агентаў» і ўдзел у стварэнні кантэнту для іх. Удзельнікаў рэестра абавяжуць рабіць справаздачу перад Мінюстам аб замежным фінансаванні, а СМІ-«замежныя агенты» - зарэгістравацца ў Расеі і згадваць у публікацыях пра свой статус.

Сам рэестр СМІ-«замежных агентаў», які існуе з 2017 года, дэпутаты абяцалі пашырыць, а яго новых удзельнікаў Мінюстыцыі абавязалі ўзгадняць з МЗС. Цяпер там знаходзяцца дзевяць рэдакцый: гэта «Голас Амерыкі», а таксама «Радыё Свабода» і яго падраздзяленні. Законапраект аб фізічных асобах - «замежных агентах» унеслі ў снежні 2017-га, аднак да абмеркавання вярнуліся толькі пасля пратэстаў у Маскве летам 2019-га.

Апошнія навіны