BE RU EN

У Заводскім раёне Менска прызначылі «старшых» над дварамі

  • 21.11.2019, 12:56

Чым яны будуць займацца?

У Менску з'явілася незвычайная пасада - старэйшы двара. Выпрабуюць новаўвядзенне ў Заводскім раёне, там 26 жыхароў атрымалі пасведчанні, распавядае агенцтва «Мінск-Навіны».

У адміністрацыі Заводскага раёна жыхарам выдалі пасведчанні старэйшага двара.

Гэтыя людзі будуць дапамагаць хутчэй даносіць праблемы жыхароў уладам. У іх будзе група ў вайберы для сувязі з раённым кіраўніцтвам.

У адмысловым дакуменце сказана, што старшы двара можа выходзіць з прапановамі аб тэхабслугоўванні дамоў, кантраляваць прыборку пад'ездаў (і не толькі), захаванне санітарных нормаў, правілаў утрымання хатніх жывёл. Такі чалавек мае права ўзгадняць акты прыёмкі работ у пад'ездзе, інфармаваць насельніцтва аб пастановах раённай адміністрацыі, ЖКГ і ЖЭУ, вывучаць грамадскую думку і патрэбы жыхароў.

Пакуль старшымі двара сталі 26 чалавек, але ў Заводскім раёне плануюць, што іх можа быць да двухсот.

Апошнія навіны