BE RU EN

Часовая прэзідэнтка Балівіі ініцыявала новыя выбары лідара краіны

  • 21.11.2019, 12:35

Таксама будзе сфармаваны новы Выбарчы трыбунал.

Часовая прэзідэнтка Балівіі Жанін Аньес заклікала парламент краіны прыняць закон аб новых прэзідэнцкіх выбарах.

Як паведамляе AFP, такую прапанову яна накіравала ў сераду, 20 лістапада, піша «Новое время».

Аньес таксама просіць прызнаць несапраўднымі папярэднія выбары 20 кастрычніка і сфармаваць новы Выбарчы трыбунал.

Нагадаем, у канцы кастрычніка пасля прэзідэнцкіх выбараў у Балівіі пачаліся масавыя акцыі пратэсту. Дыктатар Эва Маралес быў вымушаны ўцячы з краіны.

Апошнія навіны