BE RU EN

Зяленскі не хоча беларускіх памежнікаў на Данбасе

  • 21.11.2019, 12:25

Прэзідэнт Украіны заявіў, што ў ягонай краіны дастаткова сваіх вайскоўцаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адмовіўся ад дапамогі, якую прапаноўваў яму Аляксандр Лукашэнка, піша znaj.ua.

Паведамляецца, што Лукашэнка прапаноўваў памежнікаў, каб узяць пад кантроль мяжу паміж Украінай і Расеяй.

"Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, наколькі я ведаю, ён мне гэта казаў, што не першы раз агучваў, што калі вам потым будзе патрэбна дапамога з нагоды колькасці памежнікаў на мяжы Украіны з Расеяй, калі вам трэба будзе браць пад кантроль мяжу, то звяртайцеся, мы абавязкова дапаможам. Я яму падзякаваў, але я думаю, што мы ж незалежная краіна і ў нас дастаткова сваіх памежнікаў", - заявіў прэзідэнт Украіны.

Нагадаем, што кіраўнікі Беларусі і Украіны сустракаліся ў Жытоміры 4 кастрычніка.

Апошнія навіны