BE RU EN

Ягор Шаранговіч быў прызнаны першай зоркай матчу чэмпіянату АХЛ

  • 21.11.2019, 12:00

Беларус закінуў пераможную шайбу ў овэртайме.

У чарговым паядынку рэгулярнага чэмпіянату АХЛ "Бінгэмптан" на выездзе падолеў "Ютыка" - 5:4 (ОТ), піша pressball.by.

Беларускі форвард гасцей Ягор Шаранговіч закінуў пераможную шайбу і зарабіў "+1". Акрамя таго, наш суайчыннік быў прызнаны першай зоркай матчу. У гэтым сезоне на рахунку Ягора 4 (2+2) балы ў 17 матчах, пры паказчыку карыснасці "-5".

Між тым "Ліхай Вэлі" адолеў "Шарлот" з лікам 3:2. У трыумфатараў форвард каманды Беларусі Максім Сушко зарабіў "-1". У гэтым сезоне на ягоным рахунку 6 (3+3) балаў у 16 гульнях, пры паказчыку карыснасці "+7", адзначае belarushockey.com.

Апошнія навіны