BE RU EN

Беларусаў масава атакуюць ашуканцы пад выглядам банкаў

  • 21.11.2019, 11:01

За два дні зафіксавана больш за 150 выпадкаў.

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі паведамляе аб працягу хвалі кібэрмахлярства. Зламыснікі тэлефануюць з фальшывага нумару кліентам банкаў, прадстаўляюцца супрацоўнікамі інфацэнтра, заяўляюць аб блакаванні рахунку і просяць назваць рэквізіты банкавых картак, паведамляе onliner.by.

Даведаўшыся пра рэквізіты карткі, яны выкрадаюць грошы пацярпелых. Паведамляецца, што толькі за апошнія два дні міліцыя атрымала больш за паўтары сотні заяў і паведамленняў ад ахвяр гэткай схемы.

Такія выпадкі адбываліся і раней. Засцерагчы сябе ад такога дапаможа адно жалезнае правіла: нікому не паведамляйце рэквізіты аплатных картак - супрацоўнікі банкаў ніколі пра іх не пытаюцца, бо пацвярджэнне асобы адбываецца зусім іншым спосабам (напрыклад, праз сакрэтнае слова).

Апошнія навіны