BE RU EN

У Польшчы хочуць змяніць ПДР

  • 20.11.2019, 21:04

Кіроўцам, магчыма, прыйдзецца саступаць пешаходам.

У польскай паліцыі вітаюць прапанову пра змены ў правілах дарожнага руху, дзякуючы якім пешаходы будуць мець прыярытэт перад аўтамабілістамі ў момант, калі ступяць на пешаходны пераход. Але кіроўцы павінны быць больш асцярожнымі перад пешаходнымі пераходамі, - перасцярог прэс-сакратар польскай паліцыі Марыуш Цярка. Ён дадаў, што акрамя змены правілаў, неабходна змяніць менталітэт саміх кіроўцаў, паведамляе «Радыё Польшча».

Паводле даследавання, праведзенага на замову Міністэрства інфраструктуры Польшчы, 85% кіроўцаў перавышаюць хуткасць у населеных пунктах, набліжаючыся да пешаходнага пераходу. У сваю чаргу, 7 адсоткаў пешаходаў пераходзяць на чырвонае святло, а 5 працэнтаў карыстаюцца мабільным тэлефонам пры пераходзе праз дарогу.

Апошнія навіны