BE RU EN

«Там ёсць студэнты, вучань аптэкара, фельчар»

  • 20.11.2019, 15:45

Кім былі паплечнікі Кастуся Каліноўскага?

На «Белсаце» з'явіўся медыяпраект, прысвечаны паўстанцам 1863 года, якіх 22 лістапада ўрачыста пахаваюць у Вільні. Пра яго расказвае Юры Высоцкі, які працуе з інтэрактыўнай мапай.

«Я не спецыяліст у пытаннях паўстання, але скажу, што падчас працы над гэтай мапай я даведаўся значна больш, чым падчас навучання ў школе. Паўстанне звязанае звычайна з Кастусём Каліноўскім, і ўсё вакол Каліноўскага круціцца. А хто астатнія людзі? Хто гэтыя паўстанцы? Таму мы ў рэдакцыі падумалі, што трэба зрабіць такі кропкавы інфармацыйны праект, каб людзі разумелі, што Каліноўскі - не адна асоба. З ім былі сотні, тысячы людзей, якія яго падтрымлівалі, ахвяравалі сваім жыццём. [...]

Я быў моцна здзіўлены, калі пачытаў біяграфіі гэтых людзей, бо там ёсць і студэнты, і вучань аптэкара, фельчар, і былыя вайскоўцы, людзі знатныя і не вельмі, людзі з паходжаннем або з бізнэс-асяроддзя таго часу. Узрост большасці гэтых людзей - ад 19 да 36 гадоў. Толькі два чалавекі сярэдняга ўзросту: 40 і 53 гады», - распавёў Юры Высоцкі.

Апошнія навіны