BE RU EN

Знакамітая вяслярка Карстэн будзе працаваць з нацыянальнай камандай Беларусі

  • 20.11.2019, 13:32

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка вяртаецца ў Беларусь.

Знакамітая беларуская вяслярка Кацярына Карстэн не так даўно абвясціла, што заканчвае кар'еру 3 студзеня і вяртаецца ў Беларусь. Яна працавацьме ў трэнерскім штабе нацыянальнай каманды. Пра гэта паведаміў карэспандэнт БГТРК Станіслаў Ліпскі, піша «Трибуна».

Кацярына Карстэн - першая двухразовая алімпійская чэмпіёнка (1996, 2000 г.) у гісторыі незалежнай Беларусі; уладальніца пяці алімпійскіх медалёў, 6-разовая чэмпіёнка свету (1997, 1999, 2005-2007, 2009 гады) у веславанні ў лодцы-адзіночцы. Заслужаны майстар спорту СССР і Беларусі, першы ў гісторыі поўны кавалер беларускага ордэна Айчыны.

Апошнія навіны