Відэагіт: Пара знайшла незвычайную схованку ў сваім новым доме
- 20.11.2019, 12:48
Ролік сабраў больш за 800 тысяч праглядаў за пару дзён.
Праз два гады дарэмных спроб выкарыстаць разетку, пара выклікала электрыка і здзівілася знаходцы, паведамляе korrespondent.net.
Пара з ангельскага горада Хакнінцыдэнт выявіла схованку ў сваім новым доме праз два гады пасля пераезду. Пра гэта паведамляе мясцовая газета Nottingham Post.
Ангелька Дарэн Стылс са сваім партнёрам пераехалі ў новы дом у 2017 годзе. З дня пераезду на кухні ў доме не працавала разетка.
Мужчына не змог самастойна развязаць праблему і толькі праз два гады выклікаў электрыка.
Спецыяліст адзначыў, што разетка абясточаная, а калі зняў ахоўнае вечка, знайшоў за ёй схованку. У сейфе нічога акрамя "пылу, пуху і мёртвых павукоў" не было.
Ролік са схованкай у доме мужчына апублікаваў у сеціве. Ён стаў вірусным і сабраў больш за 800 тысяч праглядаў за пару дзён.