BE RU EN

Беларус Каралёк выйграў золата этапу Кубка свету ў веласпорце на трэку ў Менску

  • 2.11.2019, 21:08

Каральку не было роўных у групавой гонцы (скрэтч).

Беларус Яўген Каралёк здабыў залаты медаль на этапе Кубка свету ў веласпорце на трэку ў Менску, паведамляе tut.by.

Каральку не было роўных у групавой гонцы (скрэтч). У фінішным спрынце ён апярэдзіў дзейнага чэмпіёна Еўропы гішпанца Себасцьяна Мору і амерыканца Эрыка Янга.

Адзначым, што 23-гадовы Яўген Каралёк з'яўляецца чэмпіёнам свету - 2018 і неаднаразовым пераможцам этапаў Кубка свету ў гэтай дысцыпліне. На Еўрапейскіх гульнях - 2019 ён выйграў у скрэтчы бронзавы медаль.

Кубак свету ў Менску завершыцца ў гэтую нядзелю.

Апошнія навіны