У Босніі адбыўся землятрус магнітудай 5,1
- 2.11.2019, 19:21
Гэта самы моцны землятрус у Босніі і Герцагавіне за апошнія гады.
Землятрус магнітудай 5,1 адбыўся ў цэнтральнай частцы Босніі і Герцагавіны і таксама адчуваўся паблізу Сараева.
Як паведамляе «Европейская правда», штуршкі зафіксаваў Еўрапейска-Міжземнаморскі сейсмалагічных цэнтр (EMSC).
Землятрус быў зарэгістраваны а 15.13 паводле мясцовага часу, а эпіцэнтр знаходзіўся за 85 кіламетраў на паўночны захад ад Сараева, а дакладней за 14 кіламетраў ад Турбета, у цэнтральнай Босніі і Герцагавіне.
Землятрус адбыўся на глыбіні пяці кіламетраў. Штуршкі адчуваліся і ў Банэ-Луке. Пакуль няма інфармацыі аб разбурэннях або пацярпелых.
Мясцовыя СМІ адзначаюць, што гэта самы моцны землятрус у Босніі і Герцагавіне за апошнія гады.