BE RU EN

«Гэта рэстаранныя спевы, іх трэба слухаць выпіўшы»

  • 2.11.2019, 17:26

Прадстаўнік Беларусі на Еўравізіі не прайшоў на расейскі «Голас».

Руслан Аляхно, які прадставіў Беларусь на міжнародным песенным конкурсе «Еўравізія-2008» праваліўся падчас «сляпога» праслухоўвання на папулярным шоў «Голас», піша naviny.by.

Спявак выконваў песню Яака Ёалы «Падбяру музыку». Аднак ніхто з журы не павярнуўся да артыста і тым самым пакінуў яго за бортам шоў.

Са слоў Паліны Гагарынай, якая знаёмая з Аляхно, на яе выбар (а дакладней, «нявыбар») паўплывала стомленасць: «Гэта жахліва. Я прапусціла».

Сяргей Шнураў пажартаваў, што падчас песні захапіўся Канстанцінам Меладзэ, які прыскокваў, таму што «Канстанцін рэдка танчыць».

Залішняя акадэмічнасць у выступе беларуса не спадабалася Валерыю Сюткіну, а згаданы вышэй Меладзэ сказаў, што спеў Аляхно падобны да «рэстараннага», які трэба слухаць «выпіўшы».

Фронтмэн гурта «Ленінград» парыраваў: «Ужо паверце мне, калі б я адчуў рэстаран, я б павярнуўся. Рэстарану было замала, шчыра кажучы. Артыст добры!»

Калі Руслан з'явіўся за кулісамі, ён сказаў вядучаму Дзмітрыю Нагіеву, што сыходзіць са студыі з пачуццём выкананага абавязку і «не будзе шкадаваць у 60 гадоў, што не пайшоў на праект».

Апошнія навіны