BE RU EN

У сераду ў Беларусі чакаецца да +10

  • 19.11.2019, 19:30

Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца туман.

У сераду, 20 лістапада, прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Ападкаў не чакаецца, толькі ўначы і раніцай месцамі на ўсходзе краіны пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, удзень парывісты.

Тэмпература паветра на працягу дня будзе +1... +7. Уначы пры праясненнях прагназуецца ад нуля да 2 градусаў марозу. Удзень па Берасцейскай вобласці паветра прагрэецца да 8-10 вышэй за нуль.

Апошнія навіны